Апытанне грамадскай думкі, апублікаванае ў сераду штодзённай газетай «Nepszava», паказала, што 47% перакананых выбарцаў падтрымліваюць TISZA, а 39% – Fidesz. Гэта азначае зніжэнне падтрымкі абедзвюх партый на 1 працэнтны пункт з моманту апытання ў студзені.
Апытанне паказала, што TISZA павялічыла сваю перавагу сярод рашучых выбарцаў да 12 працэнтных пунктаў у параўнанні з 10 у апытанні са студзеня. Партыя Петэра Мадзьяра атрымала 50% падтрымкі сярод перакананых выбарцаў, а Fidesz – 38% (39% у студзені). Сярод усіх выбарцаў TISZA атрымала 38% падтрымкі ў параўнанні з 32% для партыі прэмʼер-міністра Орбана.
Даследаванне Zavecz таксама паказала, што прыблізна 20% рэспандэнтаў заявілі, што яны ўсё яшчэ не ведаюць, за каго будуць галасаваць на красавіцкіх парламенцкіх выбарах.
У абодвух апытаннях адзінай партыяй, акрамя лідараў, якая пераадолела выбарчы парог, стала правая Mi Hazank (Рух «Наша Айчына»).
Парламенцкія выбары ў Венгрыі адбудуцца 12 красавіка. Венгры абяруць на чатыры гады 199 чальцоў аднапалатнага Нацыянальнага сходу (Orszaggyules), 106 з якіх будуць абраныя ў аднамандатных акругах, а астатнія 93 будуць абраныя па агульнанацыянальных партыйных спісах.
ПР/юл