Беларуская Служба

ЗША пацвердзілі затапленне іранскага фрэгата ля берагоў Шры-Ланкі

05.03.2026 09:03
Паводле дадзеных Reuters, больш за сто маракоў лічацца зніклымі без вестак.
   IRIS Dena
Іранскага ваеннага фрэгата IRIS DenaDepartment of War/@DeptofWar

Каля тэрытарыяльных вод Шры-Ланкі працягваецца выратавальная аперацыя пасля затаплення іранскага ваеннага фрэгата IRIS Dena. Паводле ВМС краіны, удалося выратаваць не менш за 32 чалавекі з экіпажа; усе яны шпіталізаваныя. Адзін марак знаходзіцца ў крытычным стане, яшчэ сем атрымліваюць медычную дапамогу. Да выратавальнай аперацыі былі прыцягнутыя ВМС і ВПС.

Раней сігнал бедства паступіў з карабля, на борце якога магло знаходзіцца каля 180 чалавек. Паводле дадзеных Reuters, больш за сто маракоў лічацца зніклымі без вестак.

Міністр абароны ЗША Піт Хегсэт пацвердзіў, што іранскі карабель быў атакаваны амерыканскай субмарынай:

«Амерыканская падводная лодка затапіла іранскі ваенны карабель, які меркаваў, што знаходзіцца ў бяспецы ў міжнародных водах. Замест гэтага ён быў уражаны тарпедай. Ціхая смерць. Гэта першае затапленне варожага карабля тарпедай з часоў Другой сусветнай вайны». 

Інцыдэнт адбыўся на пяты дзень вайны ЗША і Ізраіля супраць Ірана, якая распачалася 28 лютага.

iar/эж