Кіеў не мае пра іх ніякай інфармацыі. Гэтыя падзеі з'яўляюцца часткай усё больш напружаных адносін паміж Украінай і Венгрыяй.
Міністр замежных спраў Украіны напісаў, што семярых украінцаў зʼяўляліся супрацоўнікамі дзяржаўнага Ашчадбанка. Яны перамяшчаліся ў двух калонах браніраваных аўтамабіляў паміж Аўстрыяй і Украінай у межах рэгулярных перавозак паміж дзяржаўнымі банкамі. Андрэй Сыбіга заявіў, што венгерскія ўлады ўзялі іх у закладнікі і што Венгрыя таксама скрала грошы і каштоўнасці, у тым ліку 40 мільёнаў долараў, 35 мільёнаў еўра і 9 кілаграмаў золата.
Сітуацыя паміж Кіевам і Будапештам напружаная. Віктар Орбан патрабуе транзіту расійскай нафты ў Венгрыю праз Украіну і блакуе дапамогу ЕС Украіне.
Учора Уладзімір Зяленскі абвясціў, што адкрые трубаправод праз месяц, і калі Віктар Орбан працягне блакаваць дапамогу, ён дасць украінскім вайскоўцам адрас Орбана, каб яны, як ён сказаў, пагаварылі з ім «па-свойму».
IAR/Павел Бушко/яс