Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што з Іранам не будзе ніякай здзелкі, акрамя безумоўнай капітуляцыі. Ён напісаў на платформе Truth Social, што пасля таго, як ў Іране будуць абраныя новыя лідары, Злучаныя Штаты і іх саюзнікі будуць працаваць над тым, каб «вярнуць гэтую краіну з мяжы разбурэння».
Трамп адзначыў, што новае кіраўніцтва Ірана мусіць быць адобрана ЗША.
Амерыканскі прэзідэнт абяцаў, што тады краіна можа стаць эканамічна мацнейшай, больш эфектыўнай і магутнейшай, чым калі-небудзь.
«У Ірана будзе вялікая будучыня. Давайце зробім Іран зноў вялікім (MIGA)!» — падсумаваў прэзідэнт ЗША.
IAR/яс