Беларуская Служба

Цэны на нафту перавысілі 100 долараў за барэль

09.03.2026 09:32
Гэта адбылося ўпершыню з пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны, нагадваюць каментатары.
НафтаКрыніца: redhawkgroup/pixabay.com/CC0 Public Domain

Цэны на сырую нафту на фондавай біржы ў Нью-Ёрку, упершыню з моманту поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе, перавысілі 100 долараў за барэль.

Ф'ючэрсы на сырую нафту маркі Brent выраслі да 119,5 долара за барэль, а аналітыкі чакаюць далейшага росту, паколькі эскалацыя канфлікту на Блізкім Усходзе абмяжоўвае пастаўкі гэтага тавару з рэгіёну Персідскага заліва.

Некаторыя краіны-вытворцы нафты пачалі скарачаць здабычу, баючыся доўгатэрміновых перапынкаў у транспарціроўцы праз Армузскі праліў. Скарачэнне здабычы сыравіны можа азначаць доўгатэрміновы дэфіцыт на сусветных рынках і далейшы рост цэн.

Між тым, амерыканскі прэзідэнт на сайце Truth Social сцвярджае, што цяперашні рост цэн толькі часовы.

— Гэта кароткатэрміновыя высокія цэны на нафту, якія рэзка ўпадуць, як толькі сціхне іранская ядзерная пагроза. Гэта вельмі нізкая цана для ЗША, свету, бяспеки і міру. Толькі дурні думаюць інакш, — падкрэсліў Дональд Трамп у сваім пасце.

IAR/аз

Ці канфлікт на Блізкім Усходзе закране польскую эканоміку? Меркаванні экспертаў падзеленыя

03.03.2026 13:00
Праз Армузскі праліў праходзяць не толькі пастаўкі нафты і газу, але таксама іншых важных тавараў, нагадваюць яны.