Беларуская Служба

Выбар Маджтабы Хаменеі новым лідарам Ірана азначае працяг улады кансерватараў

09.03.2026 13:30
Паводле каментатараў, гэта пасыл Вашынгтону, што Тэгеран не мае намеру ісці на саступкі пад ціскам.
Іранцы сабраліся ў цэнтры Тэгерана ў падтрымку новага вярхоўнага лідараFoto: PAP/EPA/ABEDIN TAHERKENAREH

Учора іранская Асамблея экспертаў абрала новага лідара Ірана, якім стаў Маджтаба Хаменеі — сын забітага ў канцы лютага Алі Хаменеі.

56-гадовы Маджтаба Хаменеі быў фаварытам галасавання, а яго выбар азначае, што ў Тэгеране ва ўладзе застаюцца кансерватары.

Хоць да гэтай пары Маджтаба Хаменеі не займаў ніякіх важных дзяржаўных пасад, але гадамі наладжваў цесныя кантакты з «Корпусам вартавых рэвалюцыі» і апаратам бяспекі.

Ён выступаў супраць рэфарматараў, якія выказваліся за адкрыццё ў бок Захаду і перамовы аб абмежаванні ядзернай праграмы краіны.

Абранне сына забітага духоўнага лідара Ірана Алі Хаменеі на пасаду пераемніка фактычна азначае працяг жорсткай лініі і большую ролю сілавых структур падчас канфлікту Ірана з ЗША і Ізраілем. Гэта таксама пасыл Вашынгтону, што Тэгеран не мае намеру ісці на кампрамісы пад ціскам. Нагадаем, раней Дональд Трамп заявіў, што ЗША павінны мець уплыў на выбар новага лідара Ірана.

Вярхоўны лідар Ірана мае апошняе слова ў дзяржаўных справах, у тым ліку ў знешняй палітыцы і па пытаннях ядзернай праграмы, а таксама з'яўляецца галоўнакамандуючым узброенымі сіламі краіны.

IAR/аз

Цэны на нафту перавысілі 100 долараў за барэль

09.03.2026 09:32
Гэта адбылося ўпершыню з пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны, нагадваюць каментатары.