Цэны на сырую нафту на фондавай біржы ў Нью-Ёрку, упершыню з моманту поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе, перавысілі 100 долараў за барэль.
Ф'ючэрсы на сырую нафту маркі Brent выраслі да 119,5 долара за барэль, а аналітыкі чакаюць далейшага росту, паколькі эскалацыя канфлікту на Блізкім Усходзе абмяжоўвае пастаўкі гэтага тавару з рэгіёну Персідскага заліва.
Некаторыя краіны-вытворцы нафты пачалі скарачаць здабычу, баючыся доўгатэрміновых перапынкаў у транспарціроўцы праз Армузскі праліў. Скарачэнне здабычы сыравіны можа азначаць доўгатэрміновы дэфіцыт на сусветных рынках і далейшы рост цэн.
Між тым, амерыканскі прэзідэнт на сайце Truth Social сцвярджае, што цяперашні рост цэн толькі часовы.
— Гэта кароткатэрміновыя высокія цэны на нафту, якія рэзка ўпадуць, як толькі сціхне іранская ядзерная пагроза. Гэта вельмі нізкая цана для ЗША, свету, бяспеки і міру. Толькі дурні думаюць інакш, — падкрэсліў Дональд Трамп у сваім пасце.
IAR/аз