Беларуская Служба

Кітайскія ўлады хочуць разблакавання Армузскага праліва

10.03.2026 13:24
Блакада гэтага транспартнага калідора – гэта выпрабаванне для энергетычнай бяспекі Кітая.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/NEIL HALL Dostawca: PAP/EPA

Танкеры, якія затрымаліся каля праліва, робяць усё магчымае, каб даказаць свае «сувязі» з Пекінам.

Да пачатку вайны Кітай імпартаваў 80% іранскай нафты. Паводле ацэнак, прыблізна 30% катарскага СПГ і прыблізна 40% усяго імпарту нафты траплялі ў Кітай праз заблакаваны Армузскі праліў.

Працяглае закрыццё праліва ўяўляе пагрозу для энергетычнай бяспекі Кітая і многіх іншых азіяцкіх краін, дзе пачалося нарміраванне паліва.

Кітайскія ўлады заклікаюць Іран пачаць перамовы са Злучанымі Штатамі і, перш за ўсё, адкрыць Армузскі праліў для суднаў, якія накіроўваюцца ў Кітай.

Тым часам, чакаючы далейшага развіцця падзей, некаторыя танкеры спрабуюць даказаць свае сувязі з Кітаем, у тым ліку заяўляючы, што на іх борце ёсць кітайскі экіпаж. Яны лічаць, што гэта можа дапамагчы ім хутчэй прайсці праз Армузскі праліў.

10 сакавіка Міністэрства транспарту Кітая выклікала прадстаўнікоў буйных марскіх экспедытараў. Гэта яшчэ адзін знак таго, што закрыццё Армузскага праліва выклікае ўсё большую заклапочанасць у кітайскіх уладаў.

ПР/юл