Беларуская Служба

Злучаныя Штаты адправілі ва Украіну найбольш зброі

10.03.2026 14:17
Паводле справаздачы Стакгольмскага міжнароднага інстытута даследаванняў праблем міру, Украіна ў 2021-25 гадах была найбуйнейшым імпарцёрам зброі ў свеце.
Ілюстрацыйнае фотаImage from Pixabay/CC0

Украіна – найбуйнейшы імпарцёр зброі ў свеце ў 2021-25 гадах. Злучаныя Штаты адправілі ва Украіну найбольш зброі, а Польшча – на трэцім месцы.

Пасля пачатку вайны колькасць зброі, імпартаванай Украінай, павялічылася амаль у сто разоў. Гэта вывела яе на першае месца ў свеце па аб'ёме атрыманай зброі. Доля Украіны ў сусветным імпарце складае 10 працэнтаў. Згодна са справаздачай, прыблізна 40 працэнтаў паставак паступала са Злучаных Штатаў, 14 працэнтаў – з Германіі, а больш за 9 працэнтаў зброі паступала з Польшчы.

Польшча адправіла зброю ва Украіну ў якасці бязвыплатнай дапамогі, а таксама прадае розныя віды зброі, што робіць Украіну найбуйнейшым рынкам збыту польскай зброі і ваеннай тэхнікі. Сярод іншага, Украіне былі прададзеныя або ахвяраваныя польскія гарматы-гаўбіцы Krab, танкі Т-72 і пускавыя ўстаноўкі Piorun. Цяпер ідзе перадача постсавецкіх знішчальнікаў МіГ.

З пачатку вайны Украіна таксама пашырыла вытворчасць узбраенняў – гармат-гаўбіц, бронетранспарцёраў і боепрыпасаў. Аднак пасля пачатку вайны ўкраінцы найбольш павялічылі распрацоўку і вытворчасць беспілотнікаў, у першую чаргу паветраных, але таксама наземных і марскіх.

ПР/юл