Беларуская Служба

Германія стала чацвёртым па велічыні экспарцёрам зброі ў свеце

12.03.2026 12:41
Амаль чвэрць экспарту зброі з Нямеччыны пайшла на падтрымку Украіны.
  IRIS-T
Сістэма СПА IRIS-T нямецкай вытворчасці ў паходным становішчы фота: Diehl Defence

У панядзелак Стакгольмскі міжнародны інстытут даследавання праблем міру SIPRI апублікаваў дадзеныя аб тым, што Германія стала чацвёртым па велічыні экспарцёрам зброі. Інстытут быў заснаваны ў 1966 годзе на падставе рашэння шведскага парламента і ў значнай ступені фінансуецца дзяржавай, паведамляе Euronews.

Гэта азначае, што Германія пасунула Кітай у рэйтынгу экспарту зброі. Кітай стаў пастаўшчыком № 5, у той час як ЗША застаюцца найбуйнейшым экспарцёрам абароннага абсталявання. За імі ідуць Францыя, Расія, а затым Германія. Асноўная прычына гэтага — масавы рост попыту ў Еўропе ў сувязі з вайной ва Украіне.

Амаль чвэрць (24%) экспарту зброі з Нямеччыны пайшла на падтрымку Украіны, а яшчэ 17% было экспартавана ў іншыя еўрапейскія краіны, такія як партнёры па НАТА, — гаворыцца ў дакладзе.

У перыяд з 2021 па 2025 год на долю ЗША прыпадала 42% усіх міжнародных паставак зброі, і яны экспартавалі ўзбраенні ў 99 краін. У перыяд з 2016 па 2020 год гэты паказчык складаў 36%. Такім чынам, ЗША працягваюць нарошчваць сваё дамінуючае становішча ў сферы экспарту ўзбраенняў.

Сярод 99 краін: 35 дзяржаў у Еўропе, 18 у Амерыцы, 17 у Афрыцы, 17 у Азіі і Акіяніі ды 12 на Блізкім Усходзе.

вс