Беларуская Служба

Ліван хоча месячнага спынення агню і прапануе Ізраілю перамовы

13.03.2026 15:02
Ліван мае намер прапанаваць Ізраілю месячнае спыненне агню – гэта галоўная тэма лівана-ізраільскіх перамоваў, якія павінны адбыцца на Кіпры.
Дым пасля ўдараў Ізраіля па паўднёвых прыгарадах БейрутаREUTERS

Сам факт іх правядзення лічыцца зʼявай, бо дзве краіны гадамі не падтрымлівалі дыпламатычныя адносіны.

Як стала вядома ліванскай штодзённай газеце «LʼOrient Le Jour», падчас перамір'я ліванская дзяржава будзе працаваць над раззбраеннем «Хезбалы», што немагчыма падчас баёў. Ліванская армія будзе разгорнутая ў паўднёвых раёнах Бейрута, якія падтрымліваюць «Хезбалу».

«Хезбала», якая таксама зʼяўляецца палітычнай сілай у Ліване, прадстаўленай у парламенце, лічыць, што ўмовы, навязаныя Лівану, будуць надзвычай жорсткімі і могуць прывесці да выдалення групоўкі з ліванскай палітычнай сцэны і абвяшчэнне яе тэрарыстычнай арганізацыяй. Бейрут настойвае на тым, каб перамовы пачаліся да таго, як Ізраіль пачне наземную вайсковую аперацыю. Ізраіль пакуль не хоча на гэта пагадзіцца.

У цяперашні час Бейрут рыхтуе склад ліванскай дэлегацыі, у якую ўвойдуць найважнейшыя рэлігійныя групы краіны: хрысціяне, мусульмане-суніты і шыіты, а таксама друзы.

ПР/юл