Беларуская Служба

У Каталіцкім касцёле сённяшняя нядзеля называецца «малым Вялікаднем»

15.03.2026 15:38
Папа Рымскі ў гэты дзень благаслаўляе залатую ружу.
КасцёлTama66/pixabay.com/CC0 Public Domain
У каталіцкім касцёле сёння — чацвёртая нядзеля Вялікага посту, вядомая як «Laetare», што азначае «Радуйся». Назва паходзіць ад слоў літургічнай песні «Laetare, Jerusalem». Гэты дзень сімвалізуе сярэдзіну посту і часта называецца «малым Вялікаднем».
У храмах замест фіялетавых святары могуць выкарыстоўваць ружовыя літургічныя шаты — як знак радасці, што палова посту ўжо мінула. У гэты дзень дазваляецца ўпрыгожваць алтар кветкамі, часцей гучыць арган. Нядзелю таксама называюць «Нядзеляй ружы».
Традыцыйна дораць ружы — як сімвал прыгажосці і адначасова болю ды пакутніцтва. Папа Рымскі ў гэты дзень благаслаўляе залатую ружу і ўручае яе ў знак пашаны выбітным асобам і храмам.
IAR/нг