Беларуская Служба

Уручаны прэміі «Оскар» . Былі і польскія акцэнты(ФОТА)

16.03.2026 09:00
Сёлетнім пераможцам з’яўляецца фільм «Бітва за бітвай» Пола Томаса Андэрсана.
Пол Томас Андэрсан Foto: PAP/EPA/JILL CONNELLY

«Бітва за бітвай» прызнаная найлепшым мастацкім фільмам. Фільм Пола Томаса Андэрсана быў намінаваны ў 13 катэгорыях, але канчаткова атрымаў шэсць узнагарод: за найлепшую рэжысуру, найлепшую мужчынскую ролю, найлепшую мужчынскую ролю другога плану, найлепшы адаптаваны сцэнар, найлепшы кастынг, найлепшы мантаж.

Акцёрскі склад фільма «Бітва за бітвай» Акцёрскі склад фільма «Бітва за бітвай». PAP/EPA/JILL CONNELLY

Фільм распавядае гісторыю пра бацьку, былога рэвалюцыянера, які шукае сваю выкрадзеную дачку; паказвае дэградацыю палітычных сістэм, разбуральны ўплыў экстрэмізму і агрэсію, схаваную пад паверхняй паўсядзённага жыцця.

Райан Куглер Райан Куглер. PAP/EPA/JILL CONNELLY

Амерыканская акадэмія кінематаграфічных мастацтваў і навук таксама ўшанавала фільм «Грэшнікі» Райана Куглера, які быў намінаваны ў 16 катэгорыях. Стужка атрымала чатыры «Оскары»: за найлепшы арыгінальны сцэнар, найлепшую жаночую ролю, найлепшую музыку і найлепшую аператарскую працу.

«Грэшнікі» распавядаюць гісторыю пра магутную сям'ю з Новага Арлеана; паказваюць карумпаваную ўладу, мафію; аналізуюць сямейныя структуры.

Лепшая актрыса Джэсі Баклі і лепшы акцёр Майкл Б. Джордан. PAP/EPA/JILL CONNELLY Лепшая актрыса Джэсі Баклі і лепшы акцёр Майкл Б. Джордан. PAP/EPA/JILL CONNELLY

«Оскара» ў катэгорыі «Найлепшая жаночая роля» атрымала Джэсі Баклі, якая сыграла жонку Шэкспіра ў касцюміраванай драме «Гамлет».

У сваю чаргу Майкл Б. Джордан атрымаў узнагароду ў катэгорыі «Найлепшая мужчынская роля», дарэчы, сыграную ў фільме «Грэшнікі».

Мачэк Шчарбоўскі i Крыс Лавіс. PAP/EPA/JILL CONNELLY Мачэк Шчарбоўскі i Крыс Лавіс. PAP/EPA/JILL CONNELLY

Падчас сёлетняй цырымоніі ўручэння «Оскараў» выў таксама польскі акцэнт. За найлепшы кароткаметражны анімацыйны фільм — «Дзяўчына, якая плакала жамчужынамі» ўзнагароду атрымалі Крыс Лавіс і Мачэк Шчарбоўскі. Шчарбоўскі нарадзіўся ў Познані і ва ўзросце 10 гадоў з’ехаў разам з бацькамі з Польшчы.

 «Оскара» за найлепшы дакументальны фільм атрымаў «Спадар Ніхто супраць Пуціна». PAP/EPA/CHRIS TORRES «Оскара» за найлепшы дакументальны фільм атрымаў «Спадар Ніхто супраць Пуціна». PAP/EPA/CHRIS TORRES

«Оскара» за найлепшы дакументальны фільм атрымаў «Спадар Ніхто супраць Пуціна». Стужка распавядае пра маладога расійскага настаўніка, які супраціўляецца вайне Крамля супраць Украіны.
аз