Беларуская Служба

ЕС выдзеліць 458 мільёнаў еўра гуманітарнай дапамогі краінам на Блізкім Усходзе

16.03.2026 14:01
Сродкі з ЕС будуць прызначаныя, між іншым, на харчаванне, ахову здароўя і адукацыю, падтрымку бежанцаў і іншыя мэты.
         16  2026 .
Міністр замежных спраў Іспаніі Хасэ Мануэль Альбарэс у Бруселі 16 сакавіка 2026 года.PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Еўрапейская камісія ў гэтым годзе выдзеліць 458 мільёнаў еўра на гуманітарную дапамогу Палесціне, Лівану, Сірыі, Іарданіі і Егіпту. ЕС падкрэслівае, што, нягледзячы на адмову некаторых донараў, супольнасць працягвае фінансаваць аперацыі па выратаванні жыццяў у рэгіёне.

Найбольшую суму — 210 мільёнаў еўра — атрымае Сірыя, у тым ліку на харчаванне, ахову здароўя і адукацыю.
124 мільёны еўра на харчаванне, медыцынскую дапамогу і падтрымку мірнага насельніцтва атрымае Палесціна.
Ліван атрымае 100 мільёнаў еўра, у тым ліку на ахову здароўя і дапамогу сем'ям, якія перасялілі ў выніку ізраільскіх авіяўдараў.

Іарданія атрымае 15,5 мільёнаў еўра на падтрымку бежанцаў, а Егіпет — 8 мільёнаў еўра на дапамогу тым, хто мае найбольшыя патрэбы.

Сродкі будуць размеркаваны праз агенцтвы ААН, міжнародныя арганізацыі і мясцовыя няўрадавыя арганізацыі.
Дамапогі, галоўным чынам у Сектары Газа і на Заходнім беразе, патрабуе больш за 3,3 мільёна чалавек.

аз

Кіраўнічка знешняй палітыкі ЕС негатыўна ацэньвае зняцце санкцый ЗША з расійскай нафты

16.03.2026 10:30
Кая Калас падкрэсліла неабходнасць узмацнення ціску на Маскву, а не паслаблення санкцый.