Беларуская Служба

Дональд Трамп заявіў пра свой намер «захапіць» Кубу

17.03.2026 12:20
Куба пагрузілася ў цемру пасля таго, як яе энергетычная сістэма цалкам спыніла працу ў выніку нафтавай блакады вострава ЗША. Тым часам прэзідэнт Дональд Трамп заявіў пра свой намер «захапіць» Кубу.
Гавана PAP/EPA/ERNESTO MASTRASCUSA

Міністэрства энергетыкі Кубы абвясціла ў панядзелак аб «поўным адключэнні» нацыянальнай электрасеткі. Праз некалькі гадзін электразабеспячэнне пачало аднаўляцца ў некаторых частках вострава. Куба доўгі час змагалася з адключэннямі электраэнергіі, але яны сталі значна больш сур'ёзнымі пасля таго, як адміністрацыя Трампа спыніла пастаўкі нафты на востраў з Венесуэлы. Паліва не паступала на востраў ужо тры месяцы.

На пытанне журналістаў, ці мае ён намер зрынуць кубінскі ўрад, Трамп адказаў:

 — Я лічу, што мне выпадзе гонар захапіць Кубу — у нейкай форме, няхай гэта будзе вызваленне ці захоп — я магу рабіць усё, што захачу, — канстатаваў Трамп.

Раней Трамп неаднаразова казаў, што Куба будзе яго наступнай мэтай у знешняй палітыцы пасля Венесуэлы і Ірана. Прэзідэнт Кубы Мігель Дыяс-Канель прызнаў у пятніцу, што вядзе перамовы з адміністрацыяй Трампа, але падкрэсліў, што яны знаходзяцца ў пачатковай стадыі.

ав