Беларуская Служба

Міністр абароны Італіі: Па ўсім свеце існуюць сотні іранскіх «спячых» тэрарыстычных ячэек

19.03.2026 12:53
Паводле Гвіда Кразета, гэта таксама самая вялікая праблема для краін, якія не ўдзельнічаюць непасрэдна ў канфлікце.
ТэгеранPAP/EPA/ABEDIN TAHERKENAREH

Міністр абароны Італіі Гвіда Кразета заявіў у чацвер, што па ўсім свеце існуюць сотні іранскіх «спячых» тэрарыстычных ячэек. Ён ацаніў, што гэта ў цяперашні час самая вялікая праблема ў сувязі з вайной ЗША і Ізраілю з Іранам.

У інтэрв'ю камерцыйнай італьянскай радыёстанцыі міністр абароны сказаў:

«Прамыя атакі на Італію з боку Ірана або яго памагатых, такіх як «Хезбала», у цяперашні час не разглядаюцца. Але пытанне іншае: тэрарызм. Паводле ацэнак, па ўсім свеце раскіданыя сотні іранскіх «спячых» ячэек. Гэта асобы, якія выглядаюць як звычайныя людзі, але гатовыя здзейсніць тэрарыстычны акт у любы момант».

«Гэтыя «спячыя» ячэйкі дзейнічаюць гадамі і размешчаны па ўсім свеце. Гэта таксама самая вялікая праблема для краін, якія не ўдзельнічаюць непасрэдна ў канфлікце», — зазначыў міністр абароны.

28 лютага амерыканскія і ізраільскія войскі пачалі ваенную аперацыю супраць Ірана, якая адказвае атакамі на краіны Блізкага Усходу. Італія эвакуявала частку сваіх войскаў з некалькіх краін рэгіёну.

ав