Беларуская Служба

Пайшоў з жыцця Чак Норыс

20.03.2026 16:02
Ён быў адной з самых вядомых фігур баявікоў 1980-х гадоў. 
Чак НорысYoni S.Hamenahem, CC BY-SA 3.0

Памёр амерыканскі акцёр і чэмпіён па баявых мастацтвах Чак Норыс. Пра смерць паведамілі ягоныя родныя. Чак Норыс памёр на Гаваях ва ўзросце 86 гадоў.

Ён быў адной з самых вядомых фігур баявікоў 1980-х гадоў. Акцёр здымаўся ў такіх фільмах, як «Дэльта Форс», «Зніклы без вестак» і «Адзінокі воўк МакКуэйд». Гледачы па ўсім свеце таксама памятаюць яго як Кардэла Уокера ў тэлесерыяле 1990-х гадоў «Уокер, тэхаскі рэйнджар».

Да з'яўлення на экране Норыс быў высокакваліфікаваным спартсменам. Ён меў чорныя паясы ў шматлікіх баявых мастацтвах і сваю кар'еру пачынаў у ВПС ЗША. Норыс трэніраваўся, сярод іншага, у Паўднёвай Карэі, і там нарадзілася яго цікавасць да баявых мастацтваў.

У пазнейшыя гады Норыс радзей здымаўся ў кіно, але заставаўся ў папулярнай культуры. Ён зняўся ў фільме, між іншым, «Нястрымныя 2», а яго вобраз пашыраўся ў інтэрнэце праз папулярныя мемы.

У Польшчы Чак Норыс набыў асаблівую папулярнасць. Ён стаў аб'ектам тысяч жартаў у інтэрнэце, якія паказвалі яго як асобу з нечалавечай сілай і здольнасцямі.

На яго вядомасць моцна паўплываў тэлесерыял «Уокер, тэхаскі рэйнджар», які трансляваўся па польскім тэлебачанні.

У Чака Норыса засталіся жонка, дзеці і ўнукі.

IAR/яс