Пачынаецца праца па пошуку ахвяраў Валынскай разні ў вёсцы Вуглы (укр.: Угли) ў Заходняй Украіне. У траўні 1943 года ўкраінскія нацыяналісты забілі там каля 100 палякаў. Мэта пошукаў — эксгумацыя, ідэнтыфікацыя і годнае пахаванне ахвяраў.
Каманда навукоўцаў пад кіраўніцтвам Анджэя Асоўскага (Andrzej Ossowski) будзе шукаць калектыўнай магілы, дзе больш за 80 гадоў таму былі пахаваны целы палякаў, забітых УПА.
— Мы будзем шукаць магілы некалькіх дзясяткаў чалавек, якія былі забітыя і пахаваныя ў месцы, вызначаным сведкамі.
На месцы пошуку будуць прысутнічаць таксама сем'і ахвяраў, у тым ліку, кіраўнік Асацыяцыі польска-ўкраінскага прымірэння Караліна Раманоўска (Karolina Romanowska), якая дабілася дазволу на пошук. Яна нагадала, што семʼі ахвяр дзесяцігоддзямі чакаюць годнага і хрысціянскага пахавання сваіх блізкіх.
— Гаворка ідзе пра тое, каб згаданыя асобы не былі забытыя, каб іхныя парэшткі не заставаліся ў калектыўнай яме, каб яны нарэшце дачакаліся годнага, хрысціянскага пахавання.
Вызначэнне месца калектыўнай магілы дазволіць неўзабаве пачаць эксгумацыю і правесці ідэнтыфікацыю ахвяр на аснове генетычнага матэрыялу, сабранага ў жывых членаў семʼяў.
У мінулым годзе Украіна адмяніла шматгадовую забарону на пошук і эксгумацыю польскіх ахвяраў Валынскай разні.
IAR/аз