Беларуская Служба

Дональд Трамп разглядае магчымасць запрасіць Аляксандра Лукашэнку ў Белы дом

23.03.2026 13:02
Пасля апошняга візіту амерыканскага прадстаўніка ў Беларусь Аляксандр Лукашэнка памілаваў 250 палітвязняў.
             2025
Аляксандр Лукашэнка і спецпасланнік ЗША Джон Коўл падчас перагавораў у Мінску ў снежні 2025 годаbelta.by

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп разглядае магчымасць запрасіць беларускага дыктатара Аляксандра Лукашэнку ў Белы дом або ў сваю рэзідэнцыю Мар-а-Лага. Пра гэта ў інтэрв'ю брытанскай газеце Financial Times заявіў спецпасланнік ЗША па Беларусі Джон Коўл.

Нагадаем, пасля апошняга візіту амерыканскага палітыка ў Беларусь, 19 сакавіка Аляксандр Лукашэнка памілаваў 250 палітвязняў. У сваю чаргу ЗША знялі санкцыі з «Белінвестбанку», Банку развіцця Беларусі і Міністэрства фінансаў, а таксама заявілі аб выключэнні Беларускай калійнай кампаніі і «Беларуськалію» з усіх санкцыйных спісаў.

IAR/аз

Памілаваныя палітвязні пачалі выходзіць з-за кратаў

20.03.2026 17:34
Раней паведамлялася, што ніхто з 235 палітвязняў, якія былі памілаваныя і засталіся ў Беларусі, на свабоду не выйшаў.

Для часткі вызваленых палітвязняў у Беларусі ўведзеныя строгія абмежаванні

21.03.2026 16:44
19 сакавіка па выніках чарговых перамоваў са спецпрадстаўніком прэзідэнта ЗША Джонам Коўлам Аляксандр Лукашэнка памілаваў 250 палітвязняў.