Беларуская Служба

Пасля начных атак на Украіну пад пагрозай апынулася энергетычная сістэма Малдовы

24.03.2026 11:00
Уначы расіяне разбамбілі крытычна важную энергетычную інфраструктуру на поўдні Украіны, верагодна, пашкодзіўшы сувязь з Малдовай. 
.
.sebaonflames/pixabay.com/CC0

Пасля начной атакі Расіі на ўкраінскую энергетычную інфраструктуру была адключана найважнейшая лінія электраперадачы, якая злучае Малдову з Украінай. Гэта найважнейшая сувязь паміж малдаўскай і рэгіянальнай энергетычнай сістэмамі.

Пра адключэнне лініі электраперадачы і звязаныя з гэтым праблемы абвясцілі прэзідэнт Малдовы Мая Санду і міністр энергетыкі Дорын Джунгіету. Уначы расіяне разбамбілі крытычна важную энергетычную інфраструктуру на поўдні Украіны, верагодна, пашкодзіўшы сувязь з Малдовай. Лінія Ісача-Вулканешты, якая істотна ўплывае на энергазабеспячэнне па ўсёй Малдове, была адключана.

Пакуль што перадача электраэнергіі паміж Украінай і Малдовай забяспечваецца па альтэрнатыўных маршрутах. Таксама выкарыстоўваюцца чатыры лініі электраперадачы напружаннем 110 кілавольт паміж Румыніяй і Малдовай.
Пакуль што няма пагрозы адключэння электраэнергіі, падобнага да таго, што адбылося ў апошні дзень студзеня.

Тады, пасля расійскіх атак на ўкраінскую інфраструктуру, напружанне на той жа лініі ўпала, і каля сямідзесяці працэнтаў Малдовы засталіся без электрычнасці на працягу некалькіх гадзін.

ав