Начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Францы, генерал Фаб'ен Мандон заявіў у аўторак на канферэнцыі ў Парыжы, што Злучаныя Штаты застаюцца саюзнікам, але становяцца ўсё менш прадказальнымі. Ён дадаў, што гэта ўплывае на бяспеку і інтарэсы Францыі.
— (Амерыканскі саюзнік) застаецца саюзнікам, але становіцца ўсё менш прадказальным і не папярэджвае нас, калі вырашае пачаць ваенныя аперацыі. Гэта ўплывае на нашу бяспеку і нашы інтарэсы, — сказаў генерал Мандон.
Ён адзначыў, што Злучаныя Штаты вырашылі ўмяшацца ў справы на Блізкім Усходзе, не папярэдзіўшы Францыю, якая была «здзіўлена» Амерыкай. Ён апісаў, як Францыя павінна была дзейнічаць неадкладна, каб знайсці спосабы гарантаваць бяспеку сваіх грамадзян.
Генерал таксама адзначыў, што Злучаныя Штаты вывелі войскі з Афганістана без папярэджання, нягледзячы на тое, што быў актываваны артыкул 5 Паўночнаатлантычнага дагавора ў 2001 годзе, і саюзнікі ўмяшаліся ў справы Афганістана па просьбе Злучаных Штатаў.
Мандон прызнаў, што «Еўропа больш не зʼяўляецца прыярытэтам» для Злучаных Штатаў.
28 лютага ЗША разам з Ізраілем нанеслі авіяўдары па Іране. У адказ Тэгеран атакуе Ізраіль і некалькі краін Персідскага заліва, наносячы ўдары як па амерыканскіх базах, так і па грамадзянскіх абʼектах.
ав