Тэгеран падкрэсліў, што судны павінны ўзгадняць свой праход з іранскімі ўладамі і не могуць падтрымліваць дзеянні супраць Ірану. Праліў зʼяўляецца ключавым шляхам для прыблізна адной пятай часткі сусветных паставак нафты і звадкаванага прыроднага газу.
Згодна з нотай, накіраванай у Савет Бяспекі ААН і Міжнародную марскую арганізацыю, Тэгеран дазваляе праход суднаў, якія не звязаны з ЗША, Ізраілем або іншымі краінамі, якія Іран лічыць уцягнутымі ў агрэсію. Іранцы сцвярджаюць, што гэта зроблена для бяспекі суднаходства і абароны іх уласнай тэрыторыі.
На практыцы гэта азначае выбарачны доступ да аднаго з найважнейшых энергетычных маршрутаў свету. Дадзеныя кампаній, якія адсочваюць марскі рух, паказваюць, што некаторыя судны пад сцягамі Кітая, Індыі і Пакістана ўжо праходзяць праз праліў, але рух усё яшчэ значна меншы, чым да вайны. У Савеце Бяспекі таксама вядуцца абмеркаванні праекту рэзалюцыі аб утрыманні марскога руху, хоць дзяржавы-чальцы разыходзяцца ў меркаваннях адносна патэнцыйнага выкарыстання сілы.
Армузскі праліў злучае Персідскі заліў з Аравійскім морам. Да цяперашняга крызісу праз гэты праліў праходзіла прыкладна пятая частка сусветных паставак нафты і звадкаванага прыроднага газу. Перабоі на гэтым маршруце прывялі да росту цэн на сырую нафту.
ПР/юл