Беларуская Служба

Упершыню жанчына стала архіепіскапам Кентэрберыйскім

26.03.2026 09:04
Сара Мулалі раней працавала анкалагічнай медсястрой у Нацыянальнай службе аховы здароўя Вялікабрытаніі, у 37 гадоў стала галоўнай медсястрой Англіі. 
    63-  .
Новым архіепіскапам Кентэрберыйскім стала 63-гадовая Сара Мулалі.PAP/EPA/NEIL HALL

У Вялікабрытаніі ўпершыню ў гісторыі жанчына ўзначаліла Царкву Англіі і Англіканскую супольнасць ва ўсім свеце. Новым архіепіскапам Кентэрберыйскім стала 63-гадовая Сара Мулалі. У сераду, 25 сакавіка, падчас інтранізацыі ў Кентэрберыйскім саборы яна склала прысягу.

— Урачыста аддаю сябе перад вамі служэнню Царкве Англіі, Англіканскай супольнасці і ўсяму Касцёлу Хрыстоваму ва ўсім свеце, каб разам абвяшчаць Евангелле Хрыста, якое паяднала нас з Богам і зруйнавала муры, што нас дзялілі.

Сара Мулалі раней працавала анкалагічнай медсястрой у Нацыянальнай службе аховы здароўя Вялікабрытаніі, у 37 гадоў стала галоўнай медсястрой Англіі. За ўклад у прафесію атрымала тытул дамы ад каралевы Лізаветы II. Разам з мужам Іманам выхавала дваіх дзяцей.

iar/эж