Расія працягне прадаваць газ Сербіі. Кіраўнікі абедзвюх краін абмеркавалі падаўжэнне газавага кантракту па тэлефоне. Заява з Бялграда сведчыць аб тым, што Сербія зможа купляць расійскі газ са значнымі зніжкамі.
Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч абвясціў, што Масква пагадзілася падоўжыць пастаўкі газу на тры месяцы — як ён сказаў — на вельмі выгадных умовах. Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Расія прытрымліваецца дамоўленасці, якая дзейнічае паміж сябрамі.
Расія ўжо некалькі тыдняў імкнецца вярнуцца на еўрапейскі энергетычны рынак. Масква хоча аднавіць пастаўкі газу і нафты, таму Уладзімір Пуцін і яго атачэнне прадстаўляюць сябе на міжнароднай арэне як танных і надзейных пастаўшчыкоў.
Большасць краін Еўрапейскага Саюза, у тым ліку Польшча, не жадаюць расійскага газу, бо лічаць кантакты з Расіяй пагрозай для стабільнасці еўрапейскага энергетычнага рынку. Краіны ЕС таксама не жадаюць, каб Масква атрымлівала выгаду ад экспарту, бо грошы выкарыстоўваюцца для вядзення вайны супраць Украіны.
ПР/юл