Беларуская Служба

Трамп: Няхай цяпер іншыя краіны клапоцяцца пра Армузскую пратоку

02.04.2026 09:10
Паводле прэзідэнта, ЗША выканалі сваю місію, а зараз Армузскай пратокай павінны заняцца краіны, зацікаўленыя ў пастаўках нафты і газу з Блізкага Усходу.
Прэзідэнт ЗША Дональд ТрампFoto: PAP/EPA/ALEX BRANDON / POOL

Дональд Трамп заклікаў хаўруснікаў узяць на сябе адказнасць за разблакаванне і кантроль над Армузскай пратокай. У тэлевізійным звароце амерыканскі прэзідэнт заявіў, што Злучаным Штатам не патрэбны газ або нафта з Блізкага Усходу, бо ў ЗША дастаткова нафты і газу для ўласных патрэб.

— Мы цалкам незалежныя ад Блізкага Усходу. Але мы там, каб дапамагчы нашым хаўруснікам, — сказаў палітык.

Ён таксама заявіў, што амерыканскія вайскоўцы выканалі сваю місію, і што адкрыццё Армузскай пратокі павінна быць адказнасцю краін, якія зацікаўленыя ў паставак нафты і газу.

— Яны павінны захапіць яе (Армузскую пратоку – рэд.) і паклапаціцца пра яе. Яны могуць зрабіць гэта вельмі лёгка, а мы дапаможам, — дадаў прэзідэнт ЗША, заклікаючы іншыя краіны ўзяць на сябе асноўны цяжар разблакіроўкі праліва.

— Купляйце нафту ў Злучаных Штатаў, якой у нас шмат. Па-другое, праявіце крыху запозненую мужнасць. Вы маглі зрабіць гэта з намі. Ідзіце ў пратоку і проста вазьміце сабе яе, — заявіў амерыканскі прэзідэнт.

Дональд Трамп пераконваў, што ЗША блізкія да дасягнення мэтаў аперацыі ў Іране, але не ўдакладніў ніякіх тэрмінаў.

— Мы нанясем па іх (па Іране – рэд.) надзвычай моцны ўдар у бліжэйшыя два-тры тыдні. Мы вернем іх у каменны век, дзе ім і месца, — пагражаў амерыканскі лідар у сваім звароце.

IAR/аз

Ваенны міністр ЗША: НАТА ўжо не хаўрус 

01.04.2026 12:33
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Еўропа павінна самастойна клапаціцца пра сваю бяспеку, у тым ліку, уласнымі сіламі разблакаваць Армузскую пратоку.

Марка Рубіа: Cяброўства ЗША ў НАТА будзе перагледжана

01.04.2026 12:46
У сваю чаргу Дональд Трамп заявіў, што сур’ёзна разглядае магчымасць выхаду ЗША з НАТА

Міністр абароны Польшчы: Няма НАТА без ЗША 

01.04.2026 17:04
Дональд Трамп назваў НАТА «папяровым тыграм» і раскрытыкаваў краіны альянсу за адмову ўдзельнічаць у аперацыі па разблакаванні Армузскай пратокі