Нямецкая эканамістка прапануе ўвесці абмежаванне хуткасці для аўтамабіляў дзеля скарачэння спажывання паліва. Урад Фрыдрыха Мерца пакуль не рэгуляваў цэн і не ўкараніў ніякага цэнтралізаванага іх зніжэння. Ідэі выкарыстання такіх інструментаў у Германіі сутыкаюцца з пратэстамі эканамічных экспертаў.
Вайна ЗША і Ізраіля з Іранам і выніковы шок ад цэн на паліва значна знізілі прагнозы эканамічнага росту Германіі на гэты і наступны год. Аднак прадстаўнікі шасці эканамічных аналітычных цэнтраў папярэдзілі аб небяспецы цэнтралізаванага зніжэння цэн на бензін.
— Мы аднагалосна выступаем супраць увядзення дзяржаўнай скідкі на паліва, бо выгады будуць меншымі за выдаткі, — сказала Джэральдзін Дані-Кнедлік з Нямецкага інстытута эканамічных даследаванняў (DIW). Урад Фрыдрыха Мерца падзяляе гэтую думку, хоць прапановы пайсці па прыкладзе Польшчы пачалі з'яўляцца з боку канцлерскай партыі ХДС.
Прафесар Вераніка Грым з Тэхнічнага ўніверсітэта Нюрнберга падкрэслівае неабходнасць пошуку рашэнняў, якія назаўсёды знізяць залежнасць краіны і хатніх гаспадарак ад цэн на паліва. Эканаміст высока ацэньвае ідэі, якія паступаюць з Азіі і Паўднёвай Еўропы — больш дыстанцыйнай працы, менш выкарыстання аўтамабіляў. Грым лічыць, што ўвядзенне абмежавання хуткасці на аўтамагістралях і зніжэнне яго на іншых дарогах таксама будзе добрым сігналам разумення сур'ёзнасці сітуацыі, бо больш павольная язда азначае меншы расход паліва.
IAR/нг