Беларуская Служба

Трамп у нецэнзурнай форме запатрабаваў ад Ірана адкрыць Армузскую пратоку

05.04.2026 18:46
У публікацыі Трамп у рэзкай форме звярнуўся да Тэгерана і заявіў, што ў адваротным выпадку Іран чакаюць удары па энергетычных аб'ектах і мастах.
Дональд ТрампChip Somodevilla/Shutterstock

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп запатрабаваў ад Ірана адкрыць Армузскую пратоку і прыгразіў новымі ўдарамі па інфраструктуры краіны. Пра гэта ён напісаў у сацсетцы Truth Social.

У публікацыі Трамп у рэзкай форме звярнуўся да Тэгерана і заявіў, што ў адваротным выпадку Іран чакаюць удары па энергетычных аб'ектах і мастах. Пры гэтым у допісе ён выкарыстаў нецэнзурную лексіку.

. .

— У аўторак у Іране будзе «Дзень электрастанцый» і «Дзень мастоў» — усё ў адным. Нічога падобнага яшчэ не было!!! Адкрыйце гэтую чортаву пратоку, шалёныя вырадкі, альбо вы будзеце жыць у Пекле — проста глядзіце! Хвала Алаху! – напісаў ён.

Раней Трамп ужо заяўляў, што ЗША могуць дабіцца адкрыцця Армузскай пратокі, калі ў Вашынгтона будзе «крыху больш часу». На гэтым фоне напружанасць вакол Ірана і сітуацыі ў Персідскім заліве працягвае расці.

вс