Беларуская Служба

СААЗ прыпыняе медыцынскую эвакуацыю з Сектара Газа

07.04.2026 10:00
Гэта рэакцыя на ізраільскі абстрэл калоны медыцынскага транспарту, у выніку якога загінуў супрацоўнік арганізацыі.
    -   , 5  2026 .
Пераселеныя палестынцы ў горадзе Хан-Юніс у Сектары Газа, 5 красавіка 2026 г.PAP/EPA/HAITHAM IMAD

Сусветная арганізацыя аховы здароўя (WHO) прыпыняе медыцынскую эвакуацыю з Сектара Газа пасля таго, як учора ізраільская армія абстраляла калону СААЗ, у выніку чаго загінуў 54-гадовы кіроўца арганізацыі, а лекар і некалькі палестынцаў атрымалі раненні.

У адказ кіраўнік СААЗ абвясціў аб прыпыненні медыцынскай эвакуацыі з Сектара Газа «да далейшага паведамлення».

Медыцынская эвакуацыя праз памежны пераход Рафах адбываецца з 4 лютага перыядычна і ў вельмі абмежаванай колькасці. Кантроль над ёй трымае СААЗ.

Эвакуацыі з Газы чакае больш за 20 000 палестынскіх пацыентаў, якія патрабуюць тэрміновай медыцынскай дапамогі за мяжой, у тым ліку прыблізна 4 500 дзяцей і прыблізна 4 000 анкалагічных хворых. Усім ім немагчыма дапамагчы ў існуючых умовах на месцы.

У Сектары Газа сітуацыя надалей неспакойная. Толькі з нядзелі восем палестынцаў былі забітыя ў выніку ізраільскіх авіяўдараў у раёнах, якія знаходзяцца па-за кантролем Ізраіля.

З моманту спынення агню ізраільская армія забіла больш за 700 жыхароў Газы.

IAR/аз