Беларуская Служба

Дональд Трамп асабіста падтрымаў Віктара Орбана напярэдадні парламенцкіх выбараў у Венгрыіі

08.04.2026 10:03
Палітык  у прамым эфіры выказаў падтрымку Орбану напярэдадні выбараў.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп PAP/EPA/JIM LO SCALZO / POOL

Падчас перадвыбарчага мітынгу ў Будапешце, дзе выступалі прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан і віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Ды Вэнс, адбыўся нечаканы тэлефонны званок амерыканскага лідара Дональда Трампа. Палітык  у прамым эфіры выказаў падтрымку Орбану напярэдадні выбараў.

— Хачу вам сказаць, што я вялікі прыхільнік Віктара, падтрымліваю яго ўсім сэрцам, Злучаныя Штаты падтрымліваюць яго ўсім сэрцам, і для мяне вялікі гонар размаўляць з вамі. Вы сапраўды неверагодныя людзі з вялікім энтузіязмам і бліскучым розумам, бо вы геніяльныя, і мне гэта вельмі падабаецца, — заявіў Трамп.

Сустрэча праходзіла ў вялікай зале ў Будапешце і сабрала некалькі тысяч прыхільнікаў Орбана. Выступы мелі выразны перадвыбарчы характар.

iar/эж