Беларуская Служба

Іран называе перамір’е «перамогай»

08.04.2026 16:16
Адначасова Тэгеран выступіў з жорсткім папярэджаннем: «Мы трымаем палец на спускавым курку, і найменшая памылка ворага атрымае поўны адказ».
Іранцы падчас антыамерыканскіх і ізраільскіх пратэстаў у ТэхерыPAP/EPA/ABEDIN TAHERKENAREH

Іранскае дзяржаўнае тэлебачанне прадстаўляе перамір’е са Злучанымі Штатамі як перамогу Тэгерана. У спецыяльнай заяве Вышэйшай рады нацыянальнай бяспекі падкрэсліваецца, што Іран нібыта дасягнуў сваіх мэтаў у канфлікце.

Улады паведамілі, што перамовы для ўдакладнення ўмоваў пагаднення пройдуць у Ісламабадзе. Паводле заявы, на працягу максімум 15 дзён «ваенная перамога» павінна быць замацаваная палітычнымі дамоўленасцямі.

Адначасова Тэгеран выступіў з жорсткім папярэджаннем: «Мы трымаем палец на спускавым курку, і найменшая памылка ворага атрымае поўны адказ».

Іранскія ўлады таксама павіншавалі грамадства з «гістарычнай перамогай» і заклікалі да адзінства і пільнасці. Нягледзячы на перамір’е, войска краіны застаецца ў поўнай баявой гатоўнасці.

iar/эж