Нямеччына далучаецца да дыпламатычных намаганняў па ўрэгуляванні канфлікту на Блізкім Усходзе. Пасля абвяшчэння перамір’я паміж ЗША і Іранам федэральны канцлер Фрыдрых Мерц паведаміў пра аднаўленне перамоў з Тэгеранам.
Паводле яго, Берлін дзейнічае ў цеснай каардынацыі з ЗША і еўрапейскімі партнёрамі, каб падтрымаць будучыя перамовы паміж Вашынгтонам і Іранам.
— Пасля доўгага маўчання, за якім стаялі важкія прычыны, мы аднаўляем дыялог з Тэгеранам. Робім гэта ў згодзе з ЗША і нашымі еўрапейскімі партнёрамі. Наша мэта — паспрыяць поспеху перамоў і не дапусціць далейшага напружання ў трансатлантычных адносінах, — заявіў Мерц.
Палітык таксама паведаміў, што абмеркаваў сітуацыю з амерыканскім лідарам Дональдам Трампам і запэўніў: у выпадку мірнага пагаднення Нямеччына гатовая садзейнічаць бяспецы суднаходства ў Армузскай пратоцы.
Пры гэтым Мерц адзначыў, што для такога ўдзелу патрэбны міжнародны мандат і адабрэнне Бундэстага.
iar/эж