Беларуская Служба

Ліван – асноўная праблема на перамовах у Ісламабадзе

11.04.2026 18:14
Паводле катарскай станцыі «Аль-Джазіра», спыненне агню ў вайне паміж Ізраілем і «Хезбалой» у Ліване на дадзены момант зʼяўляецца самым складаным пунктам на мірных перамовах паміж ЗША і Іранам у Ісламабадзе.
-  . .  ()  -    ( )       ()
Віцэ-прэзідэнт ЗША Дж. Д. Вэнс (злева) з прэм'ер-міністрам Пакістана Шэхбазам Шарыфам (у цэнтры) і спікерам парламента Ірана Махамадам Галібафам (справа) на тэлевізійным экране падчас перамоваў паміж ЗША і Іранам у пакістанскім ПешаварыEPA/BILAWAL ARBAB Dostawca: PAP/EPA

Паводле «Аль-Джазіры», Іран хацеў бы, каб Ізраіль абмежаваў аперацыю ў паўднёвым Ліване, а спыненне агню распаўсюджвалася і на «Хезбалу». Аднак у апошнія гадзіны Ізраіль працягваў абстрэлы цэляў у Ліване. Амерыканцы разглядаюць магчымасць размарозкі іранскіх актываў.

Невядома, як доўга будуць доўжыцца перамовы паміж дэлегацыямі. Іранскія СМІ паведамілі, што калі будзе дасягнутая рамачная дамоўленасць, рабочыя групы могуць заставацца ў Ісламабадзе некалькі дзён.

Першапачаткова іранская і амерыканская дэлегацыі павінны былі знаходзіцца ў асобных пакоях, а прапанаваныя пагадненні павінны былі прадстаўляць гаспадары сустрэчы. Паводле катарскага тэлеканалу, дэлегацыі праводзяць прыватныя дыскусіі, у якіх таксама ўдзельнічаюць прадстаўнікі Пакістана. Пасля першага раўнда перамоваў быў перапынак.

Пакуль у Пакістане ішлі перамовы, некалькі караблёў ВМС ЗША прайшлі праз Армузскую пратоку, паведаміў амерыканскі чыноўнік журналісту Axios. Паводле крыніцы, рух не быў узгоднены з Іранам. Гэта першы раз, калі амерыканскае судна прайшло праз пратоку з пачатку канфлікту з Іранам. Іранскае дзяржаўнае тэлебачанне запярэчыла гэтаму паведамленню ЗША.

Аднак прэзідэнт Дональд Трамп напісаў у сацыяльных сетках, што Злучаныя Штаты пачалі ачыстку Армузскай пратокі ад мін. Амерыканскі кіраўнік заявіў, што былі патопленыя ўсе 28 іранскіх мінных загараджальнікаў.

Дональд Трамп дадаў, што працэс ачысткі Армузскай пратокі – гэта паслуга для шматлікіх краін свету, у тым ліку Кітая, Паўднёвай Карэі, Японіі, Германіі і Францыі.

— Дзіўна, што ў іх няма ні смеласці, ні жадання зрабіць гэта самім, – напісаў Дональд Трамп на платформе Truth Social.

ПР/юл