Беларуская Служба

Са сваім першым замежным візітам Петэр Мадзьяр адправіцца ў Польшчу

13.04.2026 08:45
Лідар партыі «Ціса», якая перамагла на парламенцкіх выбарах у Венгрыі, падкрэсліў, наколькі важнымі для яго адносіны з суседзямі.
Лідар партыі «Ціса» Петэр Мадзьяр PAP/EPA/Tibor Illyes

Петэр Мадзьяр паўтарыў сваю заяву аб тым, што яго першы замежны візіт у якасці прэм'ер-міністра Венгрыі адбудзецца ў Польшчу. Лідар партыі «Ціса», якая перамагла на парламенцкіх выбарах у Венгрыі, падкрэсліў, наколькі важнымі для яго будуць адносіны з суседзямі.

— Мы адновім і пабудуем трывалую аснову і магчымасці, а таксама пашырым супрацоўніцтва ў межах Вышаградскай групы. Па гэтай прычыне мой першы візіт прывядзе мяне ў Польшчу, каб умацаваць тысячагадовае польска-венгерскае сяброўства, — заявіў Петэр Мадзьяр.

Пазней кіраўнік ураду плануе адправіцца ў суседнюю Вену, а затым у Брусель. Там у яго ёсць важныя справы, у тым ліку разблакіроўка сродкаў ЕС для Венгрыі.

Нагадаем, у выніку выбараў партыя «Фідэс» і прэм’ер Віктар Орбан страчваюць уладу пасля 16-гадовага кіравання ў краіне.

IAR/аз

Выбары ў Венгрыі: «Фідэс» Орбана прайграе, уладу бярэ апазіцыйная партыя «Ціса» Петэра Мадзьяра

12.04.2026 19:31
Прэм'ер-міністр Віктар Орбан і яго партыя «Фідэс» кіравалі Венгрыяй апошнія 16 гадоў.