Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Ды Вэнс пракаментаваў вынікі парламенцкіх выбараў у Венгрыі, заявіўшы, што разлічвае на добрую супрацу адміністрацыі Дональда Трампа з будучым кіраўніцтвам краіны. У той жа час палітык прызнаў, што расчараваны паражэннем Віктара Орбана:
— Ён з’яўляецца адным з нямногіх еўрапейскіх лідараў, якія былі гатовыя супрацьстаяць брусельскай бюракратыі. Напрыклад, калі еўрапейскі чыноўнік атакаваў амерыканскую кампанію, часам адзіным голасам, адзіным голасам, які абараняў інтарэсы Амерыкі, быў Віктар Орбан. Мне сумна, што ён прайграў, але я ўпэўнены, што мы вельмі добра наладзім супрацоўніцтва з наступным прэм’ер-міністрам Венгрыі, — заявіў віцэ-прэзідэнт ЗША.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, які падчас кампаніі адкрыта падтрымліваў Орбана, пакуль не пракаментаваў вынікі выбараў.
iar/эж