Беларуская Служба

Двое мужчын былі пакараныя смерцю ў Іране

20.04.2026 09:15
Летась у Іране была прыведзеная ў выкананне рэкордная колькасць смяротных прысудаў.
Сцяг Іранаjoanna/pixabay.com/CC0 Public Domain

Iранскі рэжым пакараў смерцю дваіх мужчын, асуджаных за супрацоўніцтва з ізраільскім «Масадам». Паводле Тэгерана, прысуджаныя да смяротнага пакарання, планавалі напады ў краіне, а раней прайшлі разведвальную падрыхтоўку, у тым ліку ў Курдыстане.

Іранскі суд прызнаў іх вінаватымі ў «супрацоўніцтве з варожымі групоўкамі».

Паводле справаздачы Iran Human Rights (IHR) і Together Against the Death Penalty (ECPM), у Іране ў 2025 годзе былі прыведзеныя ў выкананне, як мінімум, 1 639 пакаранняў смерцю — гэта найбольшая колькасць з 1989 года.

У параўнанні з 2024 годам колькасць выкананых смяротных прысудаў павялічылася на 68 працэнтаў.

IAR/аз