Беларуская Служба

Кіраўнік польскага МЗС асудзіў акт вандалізму, здзейснены ў Ліване ізраільскім жаўнерам

20.04.2026 16:01
Радаслаў Сікорскі заклікаў перагледзець спосаб падрыхтоўкі ізраільскіх жаўнераў.
     10-
Руіны на поўдні Лівана падчас 10-дзённага перамір'я паміж Ізраілем і ЛіванамPAP/EPA/WAEL HAMZEH

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заклікаў да пакарання ізраільскага жаўнера, які знішчыў статую Хрыста на поўдні Лівана.

— Гэты жаўнер павінен быць пакараны, але таксама трэба зрабіць высновы з таго, якую яны (ізраільскія жаўнеры – рэд.) праходзяць падрыхтоўку. Жаўнеры Арміі абароны Ізраіля самі прызнаюць, што здзяйсняюць ваенныя злачынствы. Яны забівалі не толькі палестынскіх мірных жыхароў, але і сваіх закладнікаў, — напісаў Радаслаў Сікорскі на платформе X

Нагадваем, ізраільскі жаўнер знішчыў статую Хрыста ў хрысціянскай вёсцы Дэбель недалёка ад мяжы з Ізраілем.
Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху асудзіў гэты ўчынак і абвясціў аб пакаранні злачынца.

Інцыдэнт адбыўся падчас спынення агню на ізраільска-ліванскім памежжы. Паводле ізраільскіх СМІ, другі раўнд перамоваў паміж Ізраілем і Ліванам павінен пачацца ў чацвер (23 красавіка).

IAR/аз

Ізраіль працягвае ваенную аперацыю ў Ліване

08.04.2026 18:12
Паводле звестак газеты Haaretz, нягледзячы на жорсткую рыторыку ўрада, Ізраіль не плануе далейшага паглыблення наступу, а імкнецца захаваць абмежаваную наземную прысутнасць.

Іран называе перамір’е «перамогай»

08.04.2026 16:16
Адначасова Тэгеран выступіў з жорсткім папярэджаннем: «Мы трымаем палец на спускавым курку, і найменшая памылка ворага атрымае поўны адказ».