У Сербіі ўпершыню праходзяць сумесныя вучэнні ўзброеных сіл краіны і НАТА. Яны працягнуцца два тыдні. У вучэннях прымае ўдзел каля 600 вайскоўцаў з Сербіі, Турцыі, Італіі і Румыніі, а таксама назіральнікі з Францыі, Германіі, ЗША, Румыніі, Вялікабрытаніі.
Міністэрства абароны Сербіі паведаміла, што ў ходзе вучэнняў будуць адпрацоўвацца тактыка і тэхніка правядзення міратворчых аперацый, у тым ліку па гарантаванні бяспекі баз, арганізацыі блокпастоў, стрымліванні натоўпу. Вайскоўцы таксама прапрацуюць сцэнары сутыкненняў у гарадскім асяроддзі.
— Мэта ўзаемадзеяння — забеспячэнне міру і стабільнасці ў рэгіёне, — паведаміла Мінабароны ў Бялградзе.
Узаемадзеянне з НАТА — няпростае для краіны пытанне. У 1999 годзе падчас вайны на Балканах сілы альянсу наносілі паветраныя ўдары па Сербіі. Не з'яўляючыся членам пакта, Сербія ўдзельнічае ў праграме «Партнёрства дзеля міру», адначасова захоўваючы добрыя адносіны з Расіяй.
вс