Беларуская Служба

Турцыя занепакоена пасля нападу на ейнае судна ў Чорным моры

29.05.2026 14:30
МЗС Турцыі заклікала ўсе бакі канфлікту ўстрымацца ад крокаў, якія могуць прывесці да некантраляванай эскалацыі баявых дзеянняў.
Сцяг Турцыіpixabay/sevgi001453d

Турцыя выказала занепакоенасць эскалацыяй канфлікту ў Чорным моры. Уначы расійскі беспілотнік збіў турэцкае судна, якое плыло пад сцягам Вануату праз украінскі марскі калідор.

У заяве Міністэрства замежных спраў Турцыі заклікала ўсе бакі канфлікту ўстрымацца ад крокаў, якія могуць прывесці да некантраляванай эскалацыі баявых дзеянняў. Аднак у заяве не ўдакладняецца, хто атакаваў судна.

Балкер, які належыць Турцыі і ходзіць пад сцягам Вануату, накіроўваўся з аднаго з партоў Адэсы ў Турцыю з грузам на борце. Беспілотнікі ўдарыліся аб надбудову судна, што выклікала пажар. Паступіла інфармацыя аб параненых членах экіпажа.

Гэта другі падобны інцыдэнт за апошні час. 18 траўня расіяне збілі тры гандлёвыя судны, якія плылі ў Адэсу, у тым ліку судна, якое належыць Кітаю.

IAR/аз

Напярэдадні візіту Пуціна ў Кітай расійскія беспілотнікі атакавалі кітайскае судна ў Чорным моры

18.05.2026 14:20
Расійскія беспілотнікі атакавалі тры гандлёвыя судны ў Чорным моры. Адно з іх належыць Кітаю.

Любоў да Падляшша, выказаная святлом і колерам. Гісторыя выдатнага мастака з-пад Сямятычаў (ФОТА)

22.05.2026 11:45
Запрашаем пазнаёміцца са спадчынай Ігнацыя Пянкоўскага ў Музеі сельскай гаспадаркі ў Цеханоўцы.

Расія заглушыла сігнал самалёта Каралеўскіх ВПС з міністрам абароны Вялікабрытаніі на борце

25.05.2026 10:34
Пілотам брытанскага самалёта давялося пераключыцца на рэзервовую сістэму кіравання палётам.