У Кітаі – найбуйнейшая ў свеце папуляцыю курцоў цыгарэт. Паводле ацэнак, у КНР курыць 350 млн жыхароў або чвэрць насельніцтва краіны. У кітайскіх сацсетках у апошні час ідзе дыскусія наконт таго, ці абмежаванні для курцоў у краіне не занадта ліберальныя.
Цыгарэты ў Кітаі адносна танныя, а падатак на тытунёвыя вырабы апошні раз быў павялічаны 11 гадоў таму. Цяпер у цане пачкі цыгарэт ён складае 11%. Гэта ў некалькі разоў ніжэй за сярэдні паказчык па Еўропе, дзе падаткі складаюць ад 60% да 80% ад кошту пачкі цыгарэт.
У 2020 годзе кітайская тытунёвая прамысловасць зарабіла больш за 1,5 трлн юаняў, у сваю чаргу выдаткі на ахову здароўя і эканамічныя страты, звязаныя з курэннем, дасягнулі амаль 2,5 трлн юаняў.
Паводле Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, кожнае 10-працэнтнае павелічэнне цэн на тытунь вядзе да 4-працэнтнага змяншэння лічбы курцоў у краінах з высокім узроўнем даходаў і да 5-працэнтнага – у дзяржавах з нізкім і сярэднім узроўнем даходаў.
вс