Сярод еўрапейскіх лідараў няма адназначнай пазіцыі наконт перамоў з Расіяй. Першы дзень саміту ЕС у Бруселі нечакана прайшоў пад уплывам рашэння старшыні Еўрапейскай рады Антоніу Кошты (António Luís Santos da Costa) пачаць дыпламатычныя адносіны з Расіяй.
Паведамленні пра тое, што кіраўнік апарата старшыні Еўрапейскай Рады звязаўся з адным з бліжэйшых памочнікаў прэзідэнта Расіі, з'явіліся некалькі дзён таму. На саміце Антоніу Кошта бараніў сваё рашэнне, заявіўшы, што гэта былі кароткія кантакты без канкрэтных перамоў. Некаторыя лідары раскрытыкавалі яго за адсутнасць кансультацый.
Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск быў сярод лідараў, якія выказвалі занепакоенасць, паведамляе карэспандэнтка Польскага радыё ў Бруселі Бэата Пламэцка (Beata Płomecka).
— Кіраўнік польскага ўраду казаў, што нельга трапіць у пастку, даючы Пуціну “паліва”. Сумненні наконт рашэння, акрамя Польшчы, выказалі Літва, Латвія і Эстонія, а таксама дзяржавы поўначы Еўропы. З іншага боку, многія згадзіліся, што Антоніу Кошта павінен быць прадстаўніком ЕС у перамовах з Расіяй. Так мяркуе, між іншым, Бельгія, аб чым казаў прэм’ер-міністр дзяржавы. З рашэннем Кошты пайсці на кантакты з Расіяй згодныя таксама Славенія, Славакія, Аўстрыя і Балгарыя. Францыя і Германія не былі задаволеныя, паколькі яны мяркуюць, што менавіта яны павінны прадстаўляць Еўропу на перамовах, разам з Вялікабрытаніяй.
IAR/нг