Нідэрландская армія праходзіць фундаментальную трансфармацыю. Міністэрства абароны краіны хоча інвеставаць у беспілотнікі, беспілотныя сістэмы ўзбраення, ІТ і штучны інтэлект.
Мэта — падрыхтаваць армію да сучаснай вайны, такой як тая, якая зараз вядзецца супраць Украіны, альбо працяглага канфлікту. Дзеля гэтага, паводле Мінабароны, неабходныя беспілотныя сістэмы ўзбраення, як ваенныя караблі з мінімальнымі экіпажамі, так і дроны, якія вырабляюцца хутка і танна.
— Я думаю, што мы навучыліся ва Украіны, што не варта збіваць беспілотнікі «Шахед» ракетамі «Patriot». Мы павінны выкарыстоўваць значна больш танную сістэму, — сказаў міністр абароны Оно Айхельсхайм.
Аднак раскрываць падрабязнасці сваіх планаў Міністэрства абароны не мае намеру.
У гэтым годзе ўрад Нідэрландаў выдзеліць на абарону 27 мільярдаў еўра. Частка сродкаў пойдзе на пашырэнне складу войска да 200 тысяч прафесійных жаўнераў, цывільных служачых і жаўнераў запасу ў ваенны час.
IAR/аз