У ірландскім Корку прайшло выязное пасяджэнне Еўрапейскай Камісіі на чале з Урсулай фон дэр Ляен. Сустрэча з урадам прэм’ер-міністра Міхала Марціна адбылася пасля пачатку шасцімесячнага старшынства Ірландыі ў Радзе Еўрапейскага Саюза.
Бакі абмяркоўвалі прыярытэты старшынства, найперш пытанні бяспекі, падтрымкі Украіны, узмацнення санкцый супраць Расіі і развіцця супрацоўніцтва паміж дзяржавамі-чальцамі ЕС. Адначасова Ірландыя апынулася ў цэнтры дыскусіі пасля журналісцкага расследавання пра магчымыя пастаўкі прадукцыі мясцовай нафтаперапрацоўкі для патрэбаў расійскага ваенна-прамысловага комплексу.
Паводле прэм'ера Марціна, урад не дапусціць выкарыстання ірландскіх рэсурсаў для падтрымкі расійскай агрэсіі і ўжо вядзе перамовы з Еўракамісіяй аб спыненні такога экспарту.
Дадатковым выклікам для ірландскага старшынства застаюцца напружаныя адносіны паміж Еўрапейскім Саюзам і ЗША, што можа ўскладніць рэалізацыю запланаваных ініцыятыў у найбліжэйшыя шэсць месяцаў.
iar/эж