Беларуская Служба

У ЗША адмянілі парад у гонар Дня незалежнасці з-за моцнай спёкі

04.07.2026 16:41
Хваля спёкі ахапіла многія амерыканскія гарады — тэмпература паветра ў ЗША даходзіць да 40 градусаў.
      -     .
У рамках святкавання Дня незалежнасці ў Нью-Ёрку запланаваны парад караблёў ВМФ ЗША. PAP/EPA/OLGA FEDOROVA

У Вашынгтоне з-за моцнай спёкі адмянілі парад, прысвечаны 250-годдзю незалежнасці, які меў адбыцца ў суботу, 4 ліпеня, а 10:30 паводле мясцовага часу (17:30 паводле мінскага часу, 16:30 — паводле варшаўскага). Пра гэта гаворыцца ў паведамленні арганізатараў парада, інфармуе агенцтва Bloomberg.

У лісце гаворыцца, што Нацыянальная метэаралагічная служба аб'явіла папярэджанне аб экстрэмальнай спёцы для акругі Калумбія на 4 ліпеня. Тэмпература дасягне 43-46 градусаў па Цэльсію.

Хваля спёкі ахапіла многія амерыканскія гарады  тэмпература паветра ў ЗША даходзіць да 40 градусаў.

4 ліпеня 2026 года ЗША адзначаюць 250-годдзе сваёй дзяржаўнасці  у гэты дзень у 1776 годзе прадстаўнікі 13 калоній Паўночнай Амерыкі прынялі Дэкларацыю аб незалежнасці ад Брытанскай Імперыі. Шматтыднёвыя святкаванні ў ЗША ўключаюць шматлікія кірмашы і мерапрыемствы па ўсёй краіне, маштабныя феерверкі і спартыўныя спаборніцтвы.

вс