Беларуская Служба

Апублікаваны спіс самых дарагіх гарадоў свету. На якім месцы Мінск і Варшава?

05.07.2026 21:07
Самым дарагім горадам свету аналітыкі зноў прызналі швейцарскі Цюрых.
, .
Цюрых, Швейцарыя. Alexandru Staiu/Shutterstock

Сервіс Numbeo абнавіў сусветны рэйтынг гарадоў па кошце жыцця. У яго ўвайшлі 547 гарадоў, у тым ліку Мінск, які размясціўся на 455-м месцы.

Рэйтынг базуецца на індэксе кошту жыцця. Пры яго разліку ўлічваюцца выдаткі на прадукты, харчаванне ў кафэ і рэстаранах, транспарт, камунальныя паслугі і іншыя паўсядзённыя выдаткі. Пры гэтым кошт арэнды жылля, іпатэка і купля нерухомасці ў разлік не ўваходзяць, паведамляе «Еўрарадыё».

Самым дарагім горадам свету аналітыкі зноў прызналі Цюрых (Швейцарыя). Следам размясціліся Джорджтаўн (Кайманавы астравы) і яшчэ адзін швейцарскі горад  Люцэрн. Усяго ў першай дзясятцы апынулася адразу восем гарадоў Швейцарыі. Адзіным прадстаўніком ЗША ў топ-10 стаў Ганалулу на Гаваях. Пры гэтым Нью-Ёрк, які Numbeo выкарыстоўвае як базавы горад для параўнання коштаў, заняў толькі 12-е месца.

З буйных еўрапейскіх гарадоў Лондан апынуўся на 24-й пазіцыі, Парыж  на 49-й, Берлін  на 101-й, Рым  на 250-й, Барселона  на 251-й, а Прага  на 268-й. Варшава ў рэйтынгу заняла 297-е месца, а Вільня  298.

вс