Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Педыятру з Газы пагражае смерць у ізраільскай турме

06.07.2026 11:15
СМІ параўналі палестынскага педыятра да Януша Корчака, які не пакінуў сваіх вучняў і пайшоў з імі на смерць у канцлагер.
Ілюстрацыйнае фотаpatrick489/pixabay.com/CC0 Public Domain

Палестынскі педыятр доктар Хусам Абу Сафія, якога СМІ называюць «Корчакам з Газы», можа не выжыць ва ўмовах ізраільскай турмы, папярэджвае адвакат, які наведаў яго ў пакоі для допытаў некалькі дзён таму.

Адвакат паведамляе, што яму было цяжка пазнаць свайго кліента, бо яго моцна збілі і ён увесь час губляў прытомнасць падчас сустрэчы. Паводле адваката, доктар Абу Сафія сказаў яму, што гэта апошні раз, калі яны бачаць адзін аднаго.

Цягам паўтара года лекару не было прад'яўлена ніякіх абвінавачванняў, а ў мінулым месяцы яго перавялі ў турэмную камеру памерам адзін на адзін метр без доступу да медыцынскай дапамогі.

Нагадваем, што Хусам Абу Сафія быў зняволены пасля адмовы выконваць загад ізраільскай арміі эвакуяваць бальніцу ў Газе, што азначала б неабходнасць пакінуць пацыентаў. Раней, падчас аблогі, ён амаль тры месяцы кіраваў бальніцай, нягледзячы на недахоп лекаў, электрычнасці і паставак.

ААН, міжнародныя праваабарончыя арганізацыі і ізраільскія СМІ заклікаюць да вызвалення доктара.

— Калі Ізраіль дазволіць яму памерці ў турме, гэта знішчыць палестынскі сімвал гераізму,  піша штодзёнка «Haaretz».

Ізраільская газета параўнала палестынскага педыятра да Януша Корчака, які падчас Другой сусветнай вайны добраахвотна суправаджаў сваіх вучняў з габрэйскага дзіцячага дома ў нямецкі лагер смерці ў Трэблінцы.

Эксперты ў галіне правоў чалавека рэгулярна называюць ізраільскія турмы і цэнтры ўтрымання палестынцаў «сеткай катаванняў». Палестынскіх зняволеных там мораць голадам, збіваюць, пазбаўляюць сну і медыцынскай дапамогі, а таксама падвяргаюць сексуальнаму гвалту.

У перыяд з кастрычніка 2023 года па жнівень 2025 года там загінула не менш як 46 палестынцаў.

IAR/аз

Міністр замежных спраў Ізраіля разрывае кантакт з міністрам замежных спраў ЕС

18.06.2026 16:05
Справа ў словах, якія прагучалі падчас закрытай сустрэчы з уладамі Мексікі падчас візіту Каі Калас у гэтую краіну.