Брытанскія знішчальнікі F-35 перахапілі расійскі патрульны самалёт, які скінуў гідраакустычныя буі паблізу брытанскага авіяносца, паведаміла Міністэрства абароны ў Лондане.
Расійскі Ту-142 наблізіўся да брытанскага карабля HMS Prince of Wales у Паўночнай Атлантыцы і, як паведамляецца, «не рэагаваў на міжнародныя частоты бяспекі».
Міністэрства абароны Вялікабрытаніі падкрэсліла, што інцыдэнт адбыўся ў Нарвежскім моры ў рамках аперацыі Firecrest.
Паводле міністэрства, паводзіны расійскага самалёта былі «небяспечнымі і непрафесійнымі». Ту-142 перахапілі і суправаджалі два брытанскія знішчальнікі.
— Брытанская ўдарная група працягвае аперацыі на Поўначы разам з хаўруснікамі па НАТА, умацоўваючы бяспеку ў Арктыцы і Паўночнай Атлантыцы, — дадаецца ў паведамленні.
IAR/аз