Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) асуджае ФІФА за адмену рашэння аб чырвонай картцы на чэмпіянаце свету. Гулец зборнай ЗША Фоларын Балогун атрымаў чырвоную картку ў групавым матчы і, згодна з правіламі, не павінен гуляць у матчы 1/8 фіналу супраць Бельгіі.
Аднак сітуацыя змянілася, калі ФІФА адмяніла сваё рашэнне і дазволіла гульцу прыняць удзел у сустрэчы. Паводле паведамленняў СМІ, гэта адбылося пасля ўмяшання прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.
УЕФА назвала гэтае рашэнне пераходам чырвонай лініі. На яе думку, яно падрывае добрасумленнасць гульні.
— Мы не верым у такое беспрэцэдэнтнае, незразумелае і цяжкаапраўданае рашэнне, — напісалі ў заяве прадстаўнікі Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый. — Часам правілы неадназначныя, але не ў гэтым выпадку. Прыпыненне хаця б аднаго матчу пасля чырвонай карткі не з'яўляецца адвольным рашэннем (...), а заснаванае на правілах, з якіх не можа быць выключэнняў. Асабліва падчас турніру, калі многія іншыя гульцы апынуліся ў падобнай сітуацыі і павінны былі быць адхілены, — напісалі прадстаўнікі УЕФА.
Раней гэтае рашэнне асудзіла Бельгія, супернік амерыканцаў у 1/8 фіналу. Бельгійская федэрацыя футбола абвясціла аб умяшанні, а трэнер зборнай Рудзі Гарсія іранічна заўважыў, што на чэмпіянаце свету «5 ліпеня (дзень адмены чырвонай карткі) стаў новым Днём дурня».
IAR/аз