Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Дональд Трамп заявіў, што Іспанія выканае фінансавыя абавязацельствы перад НАТА

09.07.2026 14:35
 Раней урад Іспаніі заяўляў, што можа выканаць абаронныя абавязацельствы Альянсу без павелічэння выдаткаў да 5% ВУП, захоўваючы цяперашні ўзровень каля 2%.
 .
Сцяг Іспаніі.Photo:Donations_are_appreciated/pixabay.com/CC0 Public Domain

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Іспанія пагадзілася выканаць патрабаванні аб павелічэнні фінасавага ўнёску ў НАТА. Раней на саміце Альянсу ў Анкары палітык пагражаў абмежаваць гандлёвыя адносіны з Мадрыдам праз недастатковыя, на яго думку, выдаткі на абарону.

— Іспанія сёння цалкам змяніла сваю пазіцыю. Яна праявіла вялікую шчодрасць. Ведаеце, я сказаў ім, што маю намер спыніць весці бізнес з Іспаніяй. У сувязі з гэтым яны ўлічылі маю просьбу аб «пазнейшай аплаце», а калі б яны гэтага не зрабілі, мы б нават не сталі з імі размаўляць. Яны паводзілі сябе вельмі дрэнна. На маю думку, яны сапраўды паступілі неналежным чынам, — заявіў Трамп.

Белы дом і НАТА пакуль не паведамілі дэталяў гэтага меркаванага пагаднення. Раней урад Іспаніі заяўляў, што можа выканаць абаронныя абавязацельствы Альянсу без павелічэння выдаткаў да 5% ВУП, захоўваючы цяперашні ўзровень каля 2%.

iar/эж