Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ЕС прапануе санкцыі супраць арганізатараў нелегальнай міграцыі і гандляроў людзьмі

09.07.2026 17:44
Новыя правілы дазволяць уключаць вінаватых у санкцыйны спіс ЕС, замарожваць іх актывы, забараняць доступ да фінансавых рэсурсаў і ўезд на тэрыторыю Еўрасаюза.
Урсула фон дэр ЛяенPAP/Adam Warżawa

Еўрапейская Камісія прапанавала стварыць новы санкцыйны механізм супраць арганізатараў нелегальнай міграцыі, гандлю людзьмі і іншых відаў транснацыянальнай злачыннасці. Пра гэта заявілі старшыня ЕК Урсула фон дэр Ляен і кіраўніца дыпламатыі ЕС Кая Калас.

Новыя правілы дазволяць уключаць вінаватых у санкцыйны спіс ЕС, замарожваць іх актывы, забараняць доступ да фінансавых рэсурсаў і ўезд на тэрыторыю Еўрасаюза. Такія захады будуць распаўсюджвацца таксама на асоб, якія фінансуюць такую дзейнасць або атрымліваюць ад яе прыбытак.

Фон дэр Ляен заявіла, што мэта санкцый — «ліквідаваць з рынку» арганізатараў нелегальнай міграцыі і гандляроў людзьмі, а таксама абараніць ахвяр іх дзейнасці. Паводле Еўракамісіі, нягледзячы на зніжэнне колькасці нелегальных перасячэнняў межаў ЕС, злачынныя сеткі працягваюць атрымліваць мільённыя прыбыткі. Прапанова яшчэ павінна атрымаць аднагалосную падтрымку краін Супольнасці.

pap/эж