Суд у Любляне прыгаварыў патрыярха Парфірыя да чатырох месяцаў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду. Штраф, таксама з адтэрміноўкай, быў прысуджаны славенскаму прыходу Сербскай праваслаўнай царквы.
Справа тычыцца перыяду, калі Парфірый служыў мітрапалітам Загрэбска-Люблянскім. Былы прыходскі святар у Любляне абвінаваціў сваё начальства ў гадах мабінгу і помсты за адмову хаваць фінансавыя парушэнні абшчыны.
Славенскі суд па працоўных справах пастанавіў, што святар стаў ахвярай незаконных дзеянняў свайго працадаўцы.
Сінод Сербскай праваслаўнай царквы назваў прысуд у Любляне абуральным. Паводле епіскапаў, суд засноўваўся на «беспадстаўных абвінавачваннях» былога святара. Іерархі паведамілі, што будуць яго абскарджваць.
Уся справа мае беспрэцэдэнтны характар.
IAR/аз